Аліса ды Меліса — два цудоўныя сонейкі
Марозным студзеньскім днём валанцёрка вырашыла наведаць сваё лецішча. Не аднойчы ўжо яна вярталася адтуль з мяўкаючымі гасцямі. Так атрымалася і на гэты раз. Дзве галодныя коткі з абмарожанымі вушамі, збітай у велічэзныя каўтуны некалі прыгожай поўсцю літаральна малілі аб паратунку.
Мала хто можа ўявіць сабе іх стан два месяцы таму — цяпер гэта шыкоўныя красуні з багатым футрам, якое патрабуе адмысловага догляду.
Дзве сястрычкі, Аліса ды Меліса, шукаюць дом.
Ім прыкладна па 3 гады. Стэрылізаваныя, прышчэпленыя і апрацаваныя. У ежы дзяўчынкі непераборлівыя.Яны абедзве пакуль асцярожныя да чужых і не вельмі адрозніваюцца па характары.
Аліса больш спакойная, любіць ляжаць на каленях, каб яе вычосвалі.
Меліса больш хітрая, любіць ляжаць на руках, схаваўшы галаву, і рабіць лапкамі «масаж».
Абедзве не любяць сабак — вулічны досвед пакінуў свой след.
Калі вам прыйшлося даспадобы якое-небудзь з гэтых сонейкаў — тэлефануйце!
+375 (29) 603-78-18 Вольга.