Антыкрызісная прапанова: разбірайце ахапак пухнатага шчасця!
У сярэдзіне траўня жыхарка сталічнага мікрараена «Чыжоўка» вярталася дадому з працы, як пачула нейкія гукі з падвалу аднаго з дамоў. Трапіўшы туды, яна знайшла чатырох зусім малых кацянятаў — яны ўжо ледзь пішчалі.

Што здарылася — невядома. Можа іх маці загінула пад коламі машыны? Альбо проста кінула малых, што таксама здараецца. Нягледзячы на тое, што дома яе чакалі некалькі сваіх катоў, жанчына не здолела пакінуць небарак на галодную смерць і забрала іх да сябе.
А менш за тыдзень таму яна зноў знайшла яшчэ аднаго кацяня ля свайго пад'езда...

Дзеткі падраслі і гатовыя да пераезду да новых гаспадароў. Будучыня дзвюх дзяўчынак і трох хлопчыкаў цяпер залежыць ад нас.
Падвальнай чацвёрцы каля двух месяцаў, яны апрацаваны ад паразітаў і глістоў, амаль навучыліся карыстацца латком.

У ежы непераборлівыя, у асноўным ужываюць сухі корм, але не адмаўляюцца і ад натуральнага рацыёну.Пакуль яшчэ асцярожна ставяцца да новых людзей, але хутка прызвычайваюцца. З іншымі катамі сябруюць і гарэзнічаюць разам.


А кацяня, якога знайшлі апошнім, пакуль не апрацавана, таму што далечваюцца вочкі. Але цягам некалькіх дзён гэтае пытанне будзе вырашана. Ён вельмі актыўны і шустры, ходзіць на пялюшку, мае добры апетыт.

Тэлефануйце, прыязджайце знаёміцца і забірайце прыгажосць дахаты!
+375 (29) 127-25-85 Ганна.