Арсеній — спакойны і далікатны. Ён усё разумее!
Зімовай раніцай на прыпынку грамадскага транспарту з'явіўся кот. Ішоў снег, вакол было прыгожа і святочна. Малады, выпешчаны кот-падлетак гуляўся са снегам. На яго шыі рытмічна звінеў званочак, на яркім ашыйніку блішчала святлоадбівальная стужка.
Людзі чакалі транспарт і з замілаваннем назіралі за катом. Напэўна, выйшаў пагуляць, вырашылі ўсё. Праз некалькі дзён было зразумела, што шпацыр жывёлы зацягнуўся.
Бляск на шэрсці знік, яго замянілі сляды ад машыннага масла, позірк патух, гульня са снегам ўжо не цікавіла ката. Так прайшоў тыдзень. Дадому яго ніхто не забраў.
Сэрца адной дзяўчыны не вытрымала, калі кот у чарговы раз сядзеў пад балконам, хаваючыся ад зімовага дажджу. Ён заўзята чухаў сваю шэрстку, звонячы ўсё тым жа званочкам на шыі.
З думкай, што так больш працягвацца не можа, дзяўчына ўзяла ў ахапак ката і асуджана пацягнула да сябе дадому. Вырашана было назваць яго Арсеніем.
Арсеній адразу скарыстаўся латком па прызначэнні, шчыльна павячэраў і лёг спаць на канапе, як звычайны хатні кот.Ашыйнік з званочкам быў адразу выкінуты на сметнік, як непатрэбны напамін аб чалавечай жорсткасці.
Зараз жыццю Арсенія нічога не пагражае, ён у бяспецы.
Апрацаваны ад паразітаў, спакладаны. Засталося толькі знайсці сапраўдных гаспадароў, якія ацэняць яго спакойны нораў, шчочкі і далікатнае муркатанне.
+375 (44) 799-79-04,+375 (29) 697-39-37 Святлана