Асаблівая котачка Люся таксама мае права на дом і любоў
Люся — асаблівая котачка. Яна нарадзілася без язычка, таму ёй патрэбны дадатковы догляд. За свае кароценькае жыццё (ёй каля года) і на вуліцы жыла, і ў сталіцы пабывала. Толькі свайго чалавека пакуль не знайшла...
Ёй вельмі не шанцуе, хоць яна вельмі мілая і разумная котка.
Прыгледзьцеся, ну прыгажуня ж! Да таго ж стэрылізавана, не пераборлівая ў ежы і латок на выдатна.
А яшчэ Люся вельмі хоча дадому. Пажадана, каб у ім не было больш жывёл. Яна вельмі актыўная, нападае, хоць і гулліва, на іншых котак.
Тэлефануйце, калі ёсць пытанні. Не здаёмся і верым, што недзе існуюць людзі, якія прымуць і палюбяць Люсю!
+375 (29) 687-63-72 Таццяна (Пінск).