Бані — нахабны мілы зайчык
Бані — брат Ваські. Іх абодвух знайшлі на вуліцы, абодвух лячылі, а цяпер абодвум шукаюць дом. У Бані, як і ў брата, праз інфекцыю больш за ўсё пацярпелі вочы, давялося нават рабіць аперацыю. Ён ужо здаровы, праўда, адно вока засталося з лёгкім прыжмурам — фішка такая.

Бані — гэта чарцяня і анёлак у адным коціку.

З аднаго боку, ён — кранальнае кацяня, якое палохаецца шума і чужых людзей, але ж са сваімі ласкавы. Любіць, калі гладзяць шчочкі, спінку ля хваста і пузіка, заскоквае на калені і спіць у нагах.З іншага боку, гэта маленькі хуліган, які раскопвае зямлю ў вазонах з кветкамі, рыецца ў вядры з смеццем, скідвае дробныя прадметы са стала. Такім чынам, ён патрабуе да сябе ўвагі.

Вельмі добра і з вялікім азартам гуляецца: з брацікам Васькам, сам з сабой, з мячыкамі, з вудой-пярынкай.Пацешна муркоча сабе пад нос, гойсаючы ў пошуках новых прыгод. Лятучая і прыгучая малпачка, спружынка ў ім сталёвая!

Прышчэплены і спакладаны. Есць сухі корм, любіць натуралку (не з гаспадарскага стала).Узрост каля 10 месяцаў.
+375 (44) 741-85-02 Галіна (Telegram/Whatsapp/Viber).
