Цудоўныя гарэзы-кацяняткі шукаюць дом

На пачатку сакавіка ў падвале аднаго з дамоў па вуліцы Старавіленскай у Мінску адразу дзве коткі нарадзілі кацянятаў. Вельмі пашанцавала, што амаль адразу іх заўважыла валанцёрка, якая жыве побач. Яна кожны дзень наведвала малых, карміла котак, а потым забрала моладзь на апрацоўку.

mycollages__14_.jpg

Некалькі кацянятаў ужо знайшлі сабе дом, але гэтыя прыгажуны яшчэ ў пошуках. Малым хутка будзе два месяцы, яны апрацаваныя ад глістоў ды паразітаў, здаровыя.

imgl7820_logo.jpg

Пакуль ужываюць вільготны рацыён прэміум-класа, але хутка можна будзе пераводзіць і на сухі корм. Актыўныя, бадзёрыя і самастойныя! Да латка прывучаныя.

imgl7836_logo.jpg


Два рудыя хлопцы і рэдкага колеру «блю пойнт» дзяўчынка чакаюць сваіх людзей. 

imgl7860_logo.jpg


Не згубіце выдатную магчымасць выгадаваць свайго ката з самага дзяцінства!
Тэлефануйце: +375 (29) 196-57-23 Таццяна.