Дапамажыце Ізюму завершыць падарожжа да свайго дому. Абноўлена: Ізюм дома!
Увесну адна з валанцёрак адвазіла сабаку ў будучы дом. На зваротным шляху спыніліся перакусіць у прыдарожным кафэ. А калі вярнуліся да машыны, убачылі ля кола малога шчанюка. Ён быў вельмі худы і дрыжэў. Так пачалося падарожжа Ізюма да новага дома.

Гэтае падарожжа яшчэ не скончана. Ізюм усё яшчэ чакае свайго чалавека.
Ізюму каля дзесяці месяцаў, ён ласкавы і мілы. Трохі пабойваецца незнаёмцаў. Гэта і зразумела — без гаспадара яму цяжка зразумець, каму можна давяраць, а да каго варта прыгледзецца бліжэй.

Шчанюк яшчэ фармуецца і выхоўваецца, таму характар у яго гнуткі. Якім выхаваеце — такім і будзе.

Спакладаны і прышчэплены, падыдзе для прыватнага дома.

Дапамажыце Ізюму завершыць яго шлях да дома, тэлефануйце: +375 29 3267627 Ірына, +375 29 6941493 Анастасія.