Двойчы выратаваная Ніка шукае сям'ю, дзе не здрадзяць
Зусім яшчэ малое шчаня знайшлі на вуліцы. Дзяўчынцы было не больш за 2 месяцы. Валанцёры адкармілі яе і знайшлі дом. Але праз некалькі месяцаў убачылі знаёмую пысу сярод падабраных на вуліцы. У гэты раз яе знайшлі ў пад'езде аднаго з дамоў Малінаўкі. Сабака быў страшэнна худы ды запалоханы, але адразу пазнаў сваю першую ратавальніцу. Так у другі раз валанцёры былі вымушаны пачаць усё спачатку.
Цяпер Ніцы каля 11 месяцаў. Гэта здаровы, добры, кемлівы і гуллівы сабака.
Агледжана ветэрынарам і рыхтуецца да прышчэпак і да стэрылізацыі.
Добра ведае выгул, а калі ёй надта ж стане патрэбна «выйсці», то абавязкова будзе «прасіцца».
З іншымі сабакамі мае добрыя стасункі. У ежы непераборлівая — з асалодай ужывае як натуральны, так і сухі корм.
Аддаецца дарослым адказным людзям у кватэру альбо прыватны дом з пражываннем у доме.
Тэлефануйце і завітвайце знаёміцца!
+375(25)712-25-43 Валянціна+375(29)678-56-36 Таццяна