Джына — народжаная на вуліцы, прызначана для дома
Гісторыю Джыны і яе дзетак мы ўжо распавядалі. Джына жыла на прамзоне, там жа нарадзіліся і дзеткі. Аднойчы валанцёрка стала сведкам як адзін з рабочых пхнуў сабаку ў жывот: «Калі ты ўжо здохнеш. Нараджаеш як аўтамат». Пасля гэтага маці з малымі забралі на ператрымку. Шчанюкам знайшлі новыя сем'і, а Джына засталася...

Джына — малады, разумнейшы, адэкватны сабака. Добрае сэрца, параненая душа.
Яна перажыла шматлікія выпрабаванні, але не губляе надзеі знайсці дом з надзейным чалавекам.Прыгажуне Джыне 2-3 гады. Яна трохі асцярожная спачатку, але ўсё ж з даверам ставіцца да людзей.

Джына ласкавая. Хоць яна і нарадзілася на вуліцы, але стоадсоткава прызначана для дома і сям'і. Яна вельмі кантактная і пяшчотная.

Джына здаровая, стэрылізаваная, прышчэпленая, мае пашпарт. Джына любіць гуляць і выдатна ходзіць на павадку.У ежы не пераборлівая.

Шукаем для Джыны прыватны дом або кватэру, але гаспадар павінен разумець, што Джына любіць свабоду і прасторы!
Аддаецца з ненадакучлівым адсочваннем далейшага лёсу.
+375 (33) 658-60-59 Вольга