Экс-валацуга Мішка: балбатлівы пястун і прыгажун гатовы стаць адзіным і непаўторным

Можна толькі здагадвацца, як і адкуль такі шыкоўны кот з'явіўся халоднымі студзеньскімі днамі на барысаўскай вуліцы. Корніш-рэкс — а гэта менавіта ён! — вельмі незвычайная з'ява на вуліцы, тым больш на зімовай.

img_2007_1_logo.jpg

Калі атрымалася яго злавіць, кот ужо быў у жахлівым стане: увесь у ранах, скарынках і з вельмі запушчаным вушным кляшчом. Валанцёры неадкладна пачалі лячыць экзатычнага валацугу.

img_2005_1_logo.jpg

Цяпер Мішка ўжо здаровы, апрацаваны ад паразітаў, спакладаны, прышчэплены і нават пачаў аднаўляць страчаную поўсць. Да наступнай зімы ён будзе ўжо цалкам апрануты ў новы кажушок.

img_1998_1_logo.jpg

Мішку 1-1.5 года, і гэта кот не для кожнага. Ён вельмі не любіць іншых жывел — адразу пачынае бойку. Мішка павінен быць адзіным улюбёнцам!
Вельмі разумны, кантактны і балбатлівы! Ведае сваё імя і заўсёды на яго адгукаецца.

img_2002_1_logo.jpg

У Мішкі алергія на ўсё курынае, таму ён спажывае сухі рацыён ці прэсервы з рыбай, ялавічынай ці індычкай.Латок — на выдатна, добра ладзіць з дзецьмі, яшчэ колькі часу будзе патрэбна нескладанае лячэнне: рэгулярна сачыць за вушамі, чысціць ад налёту і раз на 5-7 дзён капаць вушныя кроплі.


Мішка вельмі чакае свайго чалавека. Прыязджайце знаёміцца!
+375(25) 505-62-54+375(29) 351-94-14 Наталля