Гарэза Нюра дадасць пазітыву ў ваша жыццё!
Памятаеце гісторыю пра сабаку з дзясяткам шчанюкоў з прамзоны? Дзякуючы добрым людзям засталося толькі двое малых, якія шукаюць свой прытулак. Адна з іх — Нюра.
![91070682_124621992475853_3474329999287255040_n_logo.jpg 91070682_124621992475853_3474329999287255040_n_logo.jpg](/img/v1/images/91070682_124621992475853_3474329999287255040_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нюра — самае спакойнае і паслухмянае дзіця, любіць цацкі, як і ўсе дзеткі, хутка знаходзіць сабе занятак.Ёй 3 месяцы — самы час пачынаць новае жыццё гаспадарскага сабакі, прынесці ў сваю сям'ю ноткі пазітыву і радасную мітусню.
Нюрачка — здаровая малая, прышчэпленая і апрацаваная ад паразітаў, мае пашпарт.
![91175156_124621969142522_3936812794980073472_n_logo.jpg 91175156_124621969142522_3936812794980073472_n_logo.jpg](/img/v1/images/91175156_124621969142522_3936812794980073472_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вырасце сабакам, вышэйшым за сярэдняга. Будучыя гаспадары павінны гэта разумець, бо малая ў 3 месяцы —ужо буйная дзяўчынка.
Прыязджайце знаёміцца, Нюрачку немагчыма не палюбіць!
Дапаможам са стэрылізацыяй малой па дасягненні ўзросту.
![91164059_124622022475850_8980516650155507712_n_logo.jpg 91164059_124622022475850_8980516650155507712_n_logo.jpg](/img/v1/images/91164059_124622022475850_8980516650155507712_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тэлефануйце / пішыце, будзем рады вас пазнаёміць!
+375 (33) 658-60-59 (тэл. / Вайбер) Вольга