Коціку Зэйну вельмі трэба мяккая канапка, смачная ежа і самыя лепшыя гаспадары. Знайшоў дом!

Мінулай восенню ў горадзе Глыбокае на адной з сметніц з'явіўся кот. Відавочна, былы хатні. Ён хадзіў за кожным чалавекам, зазіраў у вочы, прасіў ежу. Мясцовыя жыхары прыстасавалі яму пад часовае жытло кардонную скрыню і часам кармілі.
Надыходзячую зіму хатні кот на вуліцы не вытрымаў бы, тым больш такі даверлівы, таму і паехаў на ператрымку да мясцовай валанцёркі. А там іншая праблема: шмат катоў, якія новага выхаванца не прынялі, пачаліся сваркі і бойкі. Адна з мінскіх валанцёрак убачыла гэтую гісторыю ў інтэрнэце, і вось глыбоцкі небарака прыбыў у сталіцу на наступную ператрымку. Спадзяемся — апошнюю.


Знаёмцеся — Зэйн. Малады, ладны кот, які больш за ўсё любіць спакой. Ён агледжаны ветэрынарам, прышчэплены і спакладаны, апрацаваны ад паразітаў.

У ежы Зэйн зусім непераборлівы, латок і кіпцюраточку ведае на выдатна, гуляцца не любіць. З іншымі катамі паводзіць сабе спакойна. Часам любіць памуркатаць на ручках, але нядоўга.

Мяккая канапка і смачная ежа — ідэальны сусвет для Зэйна.

Тэлефануйце і прыходзьце!

+375 (44) 714-60-12 Алёна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: