Конрад — вялікае дзіця, якое хоча быць патрэбным
Малога шчанюка знайшлі ля смеццевага кантэйнера калі ён ўжо ледзь дыхаў і не меў сіл нават падаць голас. Жанчына звярнула ўвагу на пакет, які падазрона варушыўся. Развязала яго і ўбачыла малога худога сабачаня. Як заўсёды, асоба «добрага» чалавека, які выкінуў шчаня на сметніцу, засталася невядомай.
![guexnedxose_logo.jpg guexnedxose_logo.jpg](/img/v1/images/guexnedxose_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Звонку Конрад выглядае ўпэўненым хлопцам — станісты (дзесьці сярод яго продкаў «прабег» даберман або ягдтэрьер), мускулісты. Ён проста ўвасабленне здароўя і энергіі!
![9mwab3pfq8w_logo.jpg 9mwab3pfq8w_logo.jpg](/img/v1/images/9mwab3pfq8w_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Але ўнутры яго — дзіця, пазбаўленае дзяцінства і любові, якое выкінулі на сметніцу як непатрэбную цацку.Што трэба Конраду? Клопат, гульні і ласка, як любому дзіцяці. Вы здзівіцеся яго ўдзячнай ўсмешцы ў адказ на самую нязначную праяву ўвагі.
![dewvztlb6jc_logo.jpg dewvztlb6jc_logo.jpg](/img/v1/images/dewvztlb6jc_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яго шчасце такое простае — усяго толькі адчуць сябе патрэбным. Калі вы энергічны, то Конрад з задавальненнем стане вашым «дарослым шчанюком» і напоўніць вашае жыццё бясконцым пазітывам.Здаровы, прышчэплены, апрацаваны ад паразітаў, спакладаны, каля 2 гадоў, у карку каля 50 см.
![dbc4plutchk_logo.jpg dbc4plutchk_logo.jpg](/img/v1/images/dbc4plutchk_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Спадабаўся Конрад? Тэлефануйце! +375 (29) 683-59-15 Анастасія.
![9mwab3pfq8w_logo.jpg 9mwab3pfq8w_logo.jpg](/img/v1/images/9mwab3pfq8w_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)