Кранальная гісторыя пра тое, як сабака выратаваў сваю сям'ю. Цяпер мы шукаем ім дом

Гэтая неверагодная гісторыя адбылася нядаўна ў Мінску. Суботняй раніцай мінчанка выйшла з дому і ўбачыла прыгожага сабаку, які вельмі ўважліва сачыў за ўваходам у пад'езд.

img_1725_logo.jpg

Добрая жанчына падумала, што ён згубіўся ў вялікім горадзе, і вырашыла яго пакарміць і звадзіць да ветэрынара.

img_1864_1_logo.jpg


Калі сабака паеў, і яны выйшлі з дому зноў, ён вывернуўся з аброжку і патрухаў наперад.Жанчына паспрабавала яго дагнаць, але сабака не даваўся — бег літаральна ў пары крокаў і азіраўся, нібыта клікаў за сабой.
Праз пару хвілін ён дабег да кустоў ля дарогі і спыніўся, працягваючы ўважліва глядзець у вочы чалавека, потым нахіліў галаву: маўляў, паглядзі сама!

Маці Тася

Маці Тася

Унізе, наўпрост на халоднай зямлі (а гэта было ў рэдкія маразы) у кустах ляжалі тры нованароджаныя шчанюкі з мамай.
Сабака спакойна глядзеў у вочы, нібы казаў: «Пакармі іх, інакш усё, загінуць. Ты ж пакарміла мяне. Выратуй іх!»

img_1473_logo.jpg

Пазней стала вядома, што шчанюкі толькі-толькі нарадзіліся, ім было максімум 2 дні. Цяпер яны ўсе ў бяспецы, і мы шукаем маленькім камячкам і іх маці Тасі дом.

img_1368_logo.jpg

Дзве дзяўчынкі, адзін хлопчык. Усім крыху больш за месяц. Здаровыя. Гуллівыя. Вырастуць сярэднімі сабачкамі, мяркуючы па маці і таце, — да 14–18 кілаграмаў.

img_1725_logo.jpg

Жвавыя, вясёлыя. Самы час выхаваць Сябра і даць гэтай гісторыі шчаслівае завяршэнне.

З бацькам Бадзі

З бацькам Бадзі

А як жа галоўны герой, спытаеце вы? Кемлівы Бадзі ўжо знайшоў свой дом. У гэтай гісторыі добры пачатак ужо ёсць...
+375 (29) 647-69-16 Наталля+375 (29) 617-00-62 Ірына.

Шчанюкі з маці

Шчанюкі з маці