Лісічка шукае новую сям'ю замест забітай (Ура! Лісічка дома)

Гэтая малеча жыла разам з маці і брацікамі-сястрычкамі на адным з прадпрыемстваў Гомеля. І яна адзіная, хто з усяго сямейства выратаваўся.

olccsoqtvwq_logo.jpg


Лісічку забралі валанцёры. Праз два дні прыехалі за астатнімі, а іх ужо няма. Мама са шчанюкамі зніклі. Кажуць, маглі забіць ды недзе закапаць.

1d89k_xpqq0_logo.jpg


Малеча Лісічка атрымала шанец на жыццё за ўсю сваю сям'ю. На шляху да выратавання яна пераехала з Гомеля ў Мінск.

hf_r3606hta_logo.jpg


Гэта ўжо не дзікая дзяўчынка. Лісічка — ласкавая і добрая, вельмі цягнецца да чалавека.


Ёй каля 4 месяцаў, вырасце сярэдняга памеру.
Лісічка шукае сваю новую сям'ю, дзе ёй будзе цёпла, утульна і бяспечна.
Тэлефануйце: +375 (33) 639-24-41,+375 (25) 796-22-95 Наталля.