Лісічку выратавалі ад усыплення, засталося знайсці для яе дом
Лісічка трапіла ў адлоў ля Бабруйска. Ёсць падставы меркаваць, што раней яна была класічным хатнім сабакам. Час, праведзены ў палоне адлоўшчыкаў, не надта паўплываў на Лісічку — яна засталася добрай і прывабнай.
Лісічцы каля 2 гадоў. Яна вельмі разумная, выдатная ахоўніца і ў той жа час ласкавая і сарамлівая дзяўчынка.Вы не пашкадуеце, калі возьміце яе — бо атрымаеце істоту, якая будзе любіць вас усім сэрцам і абараняць ад любых нягодаў.
Выратаваць ад усыплення — гэта палова справы, сапраўдны поспех — знайсці для жывёлы добрага гаспадара. І вы можаце дапамагчы ў гэтым!
Аддаецца толькі па дамове.
Лісічка знаходзіцца ў Бабруйску, дастаўка — па дамоўленасці.
+375 (29) 627-62-69 Ірына.