Лялечка сумуе без сябра. І ёй вельмі патрэбна сям'я (Знойдзена сям'я!)
Каля года таму на адным з аўтобусных прыпынкаў Міншчыны з'явіўся невялікі худы сабачка. Невядома, ці пакінулі яго ці сам збег. Рэдкія пасажыры часам падкормлівалі яго, а потым сабачку забрала валанцёрка. Так Ляля апынулася ў прытулку.

Ляля — утульны сямейны сабачка, які паладзіць і з бабуляй у вёсцы, і з добрай гаспадыняй і з энергічнымі дзеткамі.
Супраць катоў яна таксама нічога не мае, ды і з суродзічамі хутка знаходзіць агульную мову, перавагу аддае вялікім і касматым сабакам.

Лепшым сябрам Лялі на Падворку быў Байкал — пра яго мы ўжо распавядалі. Ён абараняў малую і заўсёды дзяліўся з ёй ласункамі, нават будку яны абралі сабе адну на дваіх. Калі іх бачылі разам, то кожны раз адзначалі пра сябе, што жывёлы ўмеюць кахаць адзін аднаго, сябраваць і клапаціцца. Але Байкал з'ехаў у свой дом, а Лялечка засталася і ёй вельмі сумна без сябра.

Сабачка ласкавы і ветлівы з людзьмі. Выдатна гуляе на ланцужку. Вельмі добра паводзіць сябе ў доме. Ляля цалкам не канфліктная. Мае неабходныя вартавыя здольнасці. Ляля дарослы разумны сабака, якому вельмі патрэбна сям'я.
Стэрылізавана, апрацавана ад паразітаў і мае ветпашпарт.
Тэлефануйце: +375293267627 Настасся.
Фота Ірыны Мазур