Малады коцік Топа сагрэе сцюдзёнымі вечарамі і «замуркоча» ўсе непрыемнасці. Абноўлена: знайшоў дом!
Зусім яшчэ малым Топу знайшла валанцёрка ў сталічным мікрараёне "Шабаны". Тады атрымалася даволі хутка знайсці яму новы дом. Але абставіны склаліся так, што малады кот зноў шукае сабе гаспадароў.

Сям'я, дзе зараз жыве Топа, вымушана яго аддаць. Не прыжыўся ён з коткай, якая была да яго. Да і з гаспадарамі не ўсё гладка — не яго гэтыя людзі, так бывае.

Топу каля 7 месяцаў. Ён здаровы, спакладаны малады кот. Латок ведае на выдатна, вельмі гуллівы.

У ежы зусім непераборлівы, вельмі любіць сядзець "на ручках" і муркатаць.

У Топы вельмі няшмат часу. Тэлефануйце і прыходзьце знаёміцца!
+375 (29) 672-59-62 Галіна.