Маленькая Вікі шукае свой дом і самую ласкавую маму
Некалькі месяцаў таму ў Гомелі адлоў беспрытульных жывёл сабраў «багаты ўраджай». За адзін дзень пад пагрозай смерці аказаліся адразу 15 шчанюкоў з розных раёнаў гораду. Местныя валанцёры самі не здолелі уладкаваць усіх па ператрымках, і на дапамогу прыйшлі мінскія калегі.
Вікі, Вікторыя — яна пераможца! Яна адна з тых пятнаццаці, хто выжыў. А яшчэ яна — сама пяшчота і самы верны сябар.
Малой 4,5 месяца. У доме паводзіць сябе прыстойна, але трэба памятаць, што яна ўсё ж яшчэ дзіця. Вырасце сярэдняга памеру.
Вікі шукае сваю сям'ю, дом, дзе будзе патрэбнай, і, галоўнае, маму, якая будзе любіць, клапаціцца, схавае ад любых нягодаў.
Тэлефануйце: +375 (33) 639-24-41, +375 (25) 796-22-95 Наталля.