Мілая і даверлівая Аліса чакае таго, каму будзе муркатаць пяшчотныя песні
Валанцёрка ішла на ператрымку да сваёй падапечнай, а потым чакала яшчэ адна. У заплечніку ежа для двух «хвастоў» на тыдзень, у руцэ пакет з напаўняльнікам для латка. І вось трэба ж было яшчэ азірнуцца на чарговае «мяу»! Але інакш яна ўжо не магла.
Знаёмая карціна. Прыгожая котка сядзіць на лаўцы ля дзіцячай пляцоўцы, вакол нікога. Але шукаць спадароў некалі, чакаюць такія ж. З цяжкім сэрцам пайшла і вырашыла вяртацца тым жа маршрутам.Котка нікуды не сышла, чакала дзве гадзіны, нягледзячы на не лепшае надвор“е. Так і пайшлі дадому ўдваіх.
Аліса — пяшчотная пухнатая прыгажуня. Яна не дасць вам сумаваць: праспявае песеньку, пагуляе ці проста пасядзіць побач.
Белай прыгажуні з дымчатымі плямкамі 5 гадоў. Яна стэрылізавана, прывучана да латка з напаўняльнікам.Ад прыроды мяккая і добрая, яна выдатна ўжываецца з іншымі катамі.
Шчырая і даверлівая, ласкавая і далікатная, вельмі чакае сваіх гаспадароў, каб муркатаць ім самыя далікатныя песні і дарыць цяпло свайго сэрцайка.
+375 (29) 610-00-92 Святлана,+375 (29) 680-05-90 Таццяна.