Міламу і смешнаму дзіцяці патрэбна добрая мама. Абноўлена: дом знойдзены!

Гэта адбылося тры тыдні таму. У вёсцы на дарозе перад домам валяўся ўшчэнт п'яны мужык. Гаспадыня дома паспрабавала ўцягнуць яго з праезнай часткі, каб не наехала машына. Пачала тармасіць, але ўсё дарэмна — мужык мог толькі мычаць. На дапамогу прыйшоў сусед, сталі разам цягнуць небараку — і вось у гэты момант у таго з кішэні выпала кацяня. Зусім малое, пару тыдняў, не больш.

96236111_10157489209929075_5989140570658832384_n_logo.jpg


Жанчына пакінула малечу ў сябе. Амаль тыдзень карміла з шпрыца, выходжвала. Хлопчык вельмі хутка ачуняў і ўжо добра сябе адчувае.

96396601_10157489210979075_488325570963177472_n_logo.jpg


У кацяняці вельмі незвычайная афарбоўка — смешныя плямы на лапах, белыя ўнутры вушкі і пэндзлік на кончыку хваста.

96275978_10157489210259075_7645115222230827008_n_logo.jpg


Коцік гуллівы і ласкавы, але ўсе тыгыдыкі толькі днём — ноччу ён спіць. Ходзіць у латок.

96244833_10157489210339075_2738530779255537664_n_logo.jpg


Есць усё, нават у старэйшых спрабуе адабраць.На жаль, выратавальніца не можа пакінуць яго ў сябе назаўсёды, таму вымушана шукаць добрыя ручкі для гэтай цудоўнай знаходкі.
+375 (29) 625-40-18 Настасся.

96562928_10157489210169075_8462983046721699840_n_logo.jpg