Неверагодная, фантастычная Фічы! Ёй так патрэбна сям'я
Фічы знайшлі ў жудасным стане. Яна была худая,брудная, баялася ўсіх і ўсяго. А самае кепскае — складаныя адкрытыя пераломы абедзвюх задніх лап. Шмат часу правялі валанцёры з ёй у клініках і ператрымках з медычным даглядам. Яны зрабілі неверагоднае — Фічы пазбегнула інваліднасці!
Фічы прыкладна 3,5 года, стэрылізавана, прышчэпленая, есць сухі корм.
Латок і кіпцяточка — без пытанняў. Па характары ласкавая, але сціплая, на новым месцы ёй патрэбны час асвойтацца, але калі прывыкне, то рыхтуйцеся — не адліпне!
Яна вельмі крутая: вочы — космас, погляд — сум, а хвост як быццам узяла ў кагосьці пагуляць і не вярнула.
Звярніце ўвагу на Фічы: яна столькі перажыла і выжыла, зноў паверыла людзям і навучылася муркатаць... Ёй вельмі патрэбна сям'я!
Калі вы той самы-самы чалавек для Фічы, калі ласка, тэлефануйце/пішыце і прыязджайце знаёміцца:
+375 (29) 508-79-22 Юлія (дасылайце SMS, яна ператэлефануе)
+79817742251 Алена (для сувязі Viber).