Пяшчотны і далікатны Макс — ідэальны кот-кампаньён

Яшчэ малым кацянём Макса ўпершыню пакінулі на вуліцы, адкуль праз пэўны час яго забрала да сябе добрая жанчына. Але ў гаспадыні Макса здарыўся інсульт, і яе сын наўпрост узімку выставіў ката на вуліцу. 

imgl5809_logo.jpg

Макс сядзеў на лаўцы каля пад'езду, разгублена мяўкаў ды цягнуў да прабягаючых міма людзей змёрзлую лапку... Так небарака трапіў на ператрымку і зараз шукае сваіх сапраўдных гаспадароў.

imgl5789_logo.jpg


Максу каля 5 гадоў. Ён вельмі пяшчотны і чалавекаарыентаваны кот, які ўсё разумее і нібыта спрабуе размаўляць. Дарэчы, Макс даволі далікатны — сам на рукі не пойдзе, будзе хадзіць ля ног, церціся аб іх і муркатаць. Калі яго пасадзіць побач — будзе так і сядзець і ціхенька спяваць свае каціныя песенькі.

imgl5783_logo.jpg


Макс спакладаны, прывучаны да латка. Есць сухі і вільготны корм "Royal Canin". Ідэальны кот-кампаньён для самотнага спакойнага чалавека, якому патрэбна роднасная душа.

imgl5784_logo.jpg

Жыццё на вуліцы не прайшло бясследна — Макс захварэў на імунадэфіцыт ды лейкоз. Яны не заразныя для людзей ды сабакаў і не патрабуюць лячэння. Гэтыя хваробы толькі істотна скарачаюць час жыцця Макса.


Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца.
+375 (29) 648-68-16 Вольга.