Сонечныя хлопчыкі — лепшы антыдэпрэсант! Абноўлена: рыжыкі знайшлі свае сем'і

Звычайная дачная гісторыя. На лецішча добрых людзей прыйшла котачка. Ды не адна, а з двума кацянятамі. Пасяліла іх у альтанцы. А потым яшчэ дзяўчынку-прыёмыша прывяла.

photo_2020_08_30_18_32_23_logo.jpg


Прыёмнаму кацяняці новы дом хутка знайшлі. Маму-котку стэрылізавалі. Але пасля аперацыі ў яе пачаліся ўскладненні, прыйшлося разлучыць з дзеткамі. Цяпер яна далечваецца і неўзабаве таксама паедзе ў новы дом.
Засталіся двое малых хлопчыкаў-прыгажунчыкаў.

photo_2020_09_03_20_16_15__4__logo.jpg


Ім каля 1.5 месяцаў. Кацяняты вясёлыя, гуллівыя, абсалютна ручныя, добра ладзяць з дарослымі і дзецьмі.Самі ядуць і п'юць.

photo_2020_09_03_20_16_15_logo.jpg


Упэўнена карыстаюцца латком. Апрацаваны ад глістоў і блох.

photo_2020_09_03_20_16_00_logo.jpg


Ці магчыма стрымаць усмешку, гледзячы на гэтых малых гарэзаў? Яны поўныя пазітыву і энергіі, падораць сваёй новай сям'і масу прыемных момантаў, добры настрой, любоў і падзяку — тое, чаго нам усім так часта не хапае!
Пішыце ў вайбер: +37529 323 87 50, Юлія.