Спакойны і ўраўнаважаны Уран чакае свайго чалавека
Урана знайшлі валанцёры калі ён ужо быў не ў стане нават стаяць. На худога, бруднага, знясіленага сабаку без слёз было немагчыма глядзець. У ветэрынарнай клініцы з яго снялі амаль 100 кляшчоў! Неверагоднымі намаганнямі валанцёраў сабака здолеў выжыць..
Урану каля двух гадоў.
Ён ідэальны для сумесных сэлфі, валяння на канапе і ўтульнага прагляду тэлевізара.
Ён укормлены і аблашчаны.
Але яму патрэбны дом з адзіным гаспадаром, з якім ён будзе праводзіць вечары.
Уран вельмі спакойны сабака. Зусім ненадакучлівы, выдатна ладзіць з дзецьмі і іншымі жывёламі, абаяльны і прывабны.
+375 (29) 679-15-83 Наталля.