Шчанюкі са скрынкі шукаюць дом. Пакуль яны на платнай ператрымцы
Гэтых малых на мінулым тыдні падкінулі пад дзверы валанцёрцы. Калі яна выходзіла раніцай з кватэры, наткнулася на вялікую скрыню. Скрыня «пішчала». Ужо здагадваючыся, у чым справа, жанчына адчыніла скрыню і ўбачыла двух малых шчанюкоў. Чалавечая жорсткасць, глупства і безадказнасць ужо даўно не здзіўляюць валанцёраў.

Здавалася, у чым праблема: ну, яшчэ двое малых?
Але ў жанчыны нядаўна два сабакі хварэлі на энтэрыт. Таму пакінуць у сябе малых азначала проста смяротны прысуд для іх.

Пакуль гэтыя малыя на часовай платнай ператрымцы і вельмі чакаюць новыя сем'і.Хлопчык (чорна-белы) і дзяўчынка (з рудымі плямкамі). Вырастуць сабачкамі да калена.
Тэлефануйце: +375 (29) 679-15-83 Наталля.