Шукаем сям'ю для Лорда Брабуса
Позна ўвечары кіроўцы на трасе атрымлівалі добрую порцыю адрэналіну, калі ён раптам з'яўляўся перад машынай. Ён кідаўся да кожнага аўтамабіля — шукай свой. Верагодна, яго проста выкінулі — як непатрэбную рэч, як смецце. А ён працягваў чакаць і верыць, што гаспадар за ім вернецца — ён жа яшчэ зусім малы і не можа без чалавека.

Малы ўсё ж знайшоў свой часовы дом — валанцёрка не змагла праехаць міма, спынілася і падабрала шчанюка. Цяпер шукаем яму Сям'ю.

Знаёмцеся: Лорд, Брабус, Барабусік.

Яму каля трох месяцаў, апрацаваны ад глістоў ды паразітаў. Перавагу аддае натуральнай ежы, але можа перайсці на сухі прэміум-корм.

Гуллівы, сацыялізаваны, добра ладзіць з іншымі сабакамі.


Верагодна, дзесьці побач «праходзілі» амстафы ды амерыканскія акіты — ён ужо нават у гэтым пяшчотным узросце вельмы дужы сабака.

Чакае добрую сям'ю, якая стане сапраўдным шчасцем гэтаму малышу.

Калі гэта ваш сабака, тэлефануйце: +375(29) 694-14-93 Ірына.