Тапа шукае новы дом. Яна заслужыла свой кавалачак шчасця

Тапа шукае новы дом. Гэтая гісторыя пачалася яшчэ ў 2019 годзе. Сусед па шматкватэрнаму дому — алкаголік: нечалавечае стаўленне да сабакі, няўдалыя спробы забраць Тапу. Наступіў 2021, сусед памёр. Тапу вызвалілі, яна на ператрымцы.

94781091.jpg


Тапа — вельмі добрая, вельмі пачуццёвая, з вельмі няшчасным лёсам. Сумесь кагосьці з лайкай (так сказала жанчына, у якой Тапа была на ператрымцы). Стэрылізавана. Узрост — прыкладна 5 гадоў, важыць — 27 кг, кушае добра, у туалет ходзіць толькі на вуліцу.

93781863.jpg


Добра ладзіць з іншымі сабакамі, асабліва любіць чацвёраногіх маленькіх парод. Вельмі хочацца, каб у Тапы хоць кавалак яе жыцця стаў шчаслівым.
Калі вы адчулі, што Тапа — ваш сабака, тэлефануйце і дамаўляйцеся на сустрэчу: +375 (44) 552-69-59,+375 (29) 321-87-72, Ілля.