Вясёлы пушысцік Спонж і джэнтэльмен Томас чакаюць вас!
Томас і Спонш — апошнія гадаванцы дзеда Савелія, пра якога мы пісалі раней. Дзе стары падабраў гэтых малых, так і не атрымалася даведацца. З дапамогай валанцёраў кацяняты падраслі і адужэлі.
![mycollages_2_logo.jpg mycollages_2_logo.jpg](/img/v1/images/mycollages_2_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Такім чынам, знаёмцеся: элегантны джэнтльмен Томас і абаяльны пушысцік Спонж.
![_mg_3622_logo.jpg _mg_3622_logo.jpg](/img/v1/images/_mg_3622_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![_mg_3633_logo.jpg _mg_3633_logo.jpg](/img/v1/images/_mg_3633_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зараз малым паўгода. Гэта гуллівыя, ласкавыя, вельмі кемлівыя хлапчукі. Здаровыя. Выдатна ладзяць з іншымі катамі.
![_mg_3629_logo.jpg _mg_3629_logo.jpg](/img/v1/images/_mg_3629_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Трапна карыстаюцца латочкам, з задавальненнем хрумсцяць сухім кормам і мараць нарэшце сустрэць сваіх гаспадароў.
Томас і Спонжык зараз рыхтуюцца да прышчэпак. Будучым гаспадарам дапаможам з стэрылізацыяй катоў.
Калі вас зачаравалі Томас ці Спонж (а, мо, і абодва разам?), тэлефануйце: +375 29 6681799, Ксенія