Вы будзеце ў захапленні ад гэтых шчанюкоў!

Чарговыя гісторыі чалавечай бязлітаснасці. Ці ёсць межы гэтаму? Ці адбудзецца нешта ў галовах людзей, што спыніць бессэнсоўны гвалт у адносінах з братамі нашымі меншымі? Ці зразумеюць людзі калісьці, што любая істота мае права на існаванне, любоў і свой невялічкі куток у сэрцы кожнага з нас? Мы вельмі на гэта спадзяёмся!

_sluck___vyratu_zycce__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg


Гісторыя першая


Трое малых нованароджаных шчанюкоў вельмі перашкаджалі жыхарам адной з вёсак Дзятлаўскага раёна, і іх вырашылі проста ўтапіць. Але неабыякавая дзяўчына з вёскі размясціла пост у Фэйсбуку аб дапамозе, і людзі адгукнуліся. Менш чым за суткі тройка пяшчотных карапузаў пераехала да валанцёркі побач з Мінскам у хату, а потым — у вальер. Цяпер яны добра сябе адчуваюць і вельмі чакаюць сваіх добрых і сардэчных гаспадароў. Знаёмцеся — дзве дзяўчынкі і хлопчык з Гродзеншчыны!


Ім каля 4,5 месяцаў, рыхтуюцца да прышчэпак, апрацаваны ад глістоў ды паразітаў. Ядуць добра як сухі, так і натуральны рацыён. Да выгулу амаль прывучаныя, але ёсць пэўныя нюансы, якія лёгка выпраўляюцца. Вельмі любяць людзей! Літаральна гатовыя зацалаваць кожнага наведвальніка, нібыта пытаючыся: «Ці мы зараз паедзем дадому? Назаўжды? Я гатовы!»


Гісторыя другая


Жыхарам вёскі каля палігона побач са Слуцкам двое сутак не даваў спакою жудасны вой. Некалькі мужчын пайшлі ў лес паглядзець, што ж адбываецца. Там яны знайшлі прывязанага да дрэва худога сабаку, побач з якім ужо ледзьве варушыліся чацвёра малых шчанюкоў. Сабаку адвязалі, і ён адразу панёсся ў лес. Маці потым так і не знайшлі, але малыя засталіся. Гарызантальныя сувязі ў Фэйсбуку вырашылі нават і гэтае пытанне — чарговыя малыя пераехалі да той жа валанцёркі пад Мінск.


Двое хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі. Сарамлівыя, асцярожныя, але вельмі кемлівыя шчанюкі 4 месяцаў шукаюць сваіх лепшых гаспадароў.
Яны таксама рыхтуюцца да прышчэпак, апрацаваны ад паразітаў ды глістоў. Старанна і паспяхова вывучаюць выгул. У ежы непераборлівыя.


Не на ланцуг! Толькі для добрых, шчырых і сапраўдных людзей, якіх шмат сярод нашых чытачоў! Так?
Тэлефануйце і знаёмцеся:
+375 (29) 183-48-02 Наталля.