Адрэзаць РФ ад сучасных тэхналогій. Першая ў свеце маштабная кібервайна ўжо ідзе ва Украіне

Першая ў свеце поўнамаштабная кібервайна ўжо ідзе ва Украіне. Кібербяспека ў свеце будзе не менш важная для выжывання, чым моцныя ўзброеныя сілы

informator.press

informator.press

Расійскія хакеры гэтак жа, як і войска РФ сістэматычна ігнаруюць правілы вядзення вайны. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на словы кіраўніка Держспецзв'язку (Дзяржспецсувязі) Юрыя Шчыгаля.

"Ідзе першая ў свеце поўнамаштабная кібервайна, але зусім не апошняя. Наадварот: усе наступныя канфлікты будуць мець магутны кіберкампанент. Кібербяспека будзе не менш важная для выжывання, чым моцныя ўзброеныя сілы", — заявіў ён.

Мэтам расійскіх хакераў ва Украіне з'яўляюцца аб'екты крытычнай інфраструктуры — энергетычныя і камунальныя прадпрыемствы, бальніцы і службы экстранага рэагавання, фінансавая сістэма, лагістыка і арганізацыі, якія аказваюць дапамогу.

"У перыяд самага вялікага патоку ўкраінскіх уцекачоў хакеры таксама атакавалі гуманітарныя арганізацыі", — адзначыў ён.

Юрый Шчыгаль заклікаў адрэзаць Расію ад сучасных тэхналогій. На яго думку, на сёння гэтае пытанне павінна быць разгледжана як адзін з прыярытэтаў міжнароднай бяспекі.