Беларусь, якая чакае: Івянец (фота)

Сёння мы па замове сталай чытачкі НЧ Вольгі скіроўваемся ў падарожжа ў межах нашага фотапраекта «Беларусь, якая чакае» ў старажытнае мястэчка Івянец.  

_belarus_ivjanec_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__7__logo.jpg

Гэты невялічкі пасёлак мае больш за 700-гадовую гісторыю. Ціхія вулачкі, кірмашык, Белы Касцёл, ніхто нікуды не спяшаецца... Прызнацца, мы і самі няблага адпачылі падчас гэтага падарожжа.



Касцёл святога Алексія


Манастыр францісканцаў


У некалькіх кіламетрах ад Івянца ёсць вельмі прыгожае месца — злучэнне рэк Іслачы і Волмы. Вялікі луг, аточаны з усіх бакоў лесам, нібыта з'яўляецца своеасаблівым месцам сілы. Нават за кароткі тэрмін шпацыру адчуваеш сапраўднае аднаўленне. Без перапынку гамоняць птушкі, зязюля нібыта адлічвае хвіліны лета, якое толькі пачалося, сонца, неба... Не пакідаюць думкі, што вельмі хочацца вярнуцца сюды з намётам
 і на некалькі дзён забыцца на навіны і ўвогуле на «цывілізацыю».


Калі вы хочаце, каб мы паказалі і вашы ўлюбёныя мясціны ў межах фотапраекта «Беларусь, якая чакае», напішыце нам. Распавядзіце, па якіх вуліцах, раёнах, гарадах і вёсках вы сумуеце, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам. Звязацца з рэдакцыяй можна праз чат-бот у Тэлеграме @novychas_bot, праз электронную пошту novychas@gmail.com ці прыватным паведамленнем у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках. Беларусь чакае ўсіх сваіх людзей — малых, дарослых, старых. Беларус беларусу Беларусь!