Беларусь, якая чакае: Мінск, Куйбышава
Мы працягваем паказваць вашыя любімыя куточкі Беларусі праз фотааб'ектыў Дзмітрыя Дзмітрыева. Гэтым разам — раён мінскай вуліцы Куйбышава для Алены і яе мужа.

«Гэта можна назваць больш раёнам майго мужа. Ён там нарадзіўся і вырас. Апошнім часам мы там жылі. Нашыя дзеці хадзілі ў 15 гімназію, якая раней была 130 школай, і ў якой вучыўся муж», — кажа Алена.
«Самалёт і парк Марата Казея для мужа — успаміны пра Сувораўскае вучылішча, якое ён скончыў».
«А я на Куйбышава люблю парк на Бангалоры, з ім у мяне шмат успамінаў. Я там у студэнцкія гады здымала кватэру, і капліца будавалася літаральна на маіх вачах».
Калі вы хочаце, каб мы паказалі і вашы ўлюбёныя мясціны, напішыце нам. Распавядзіце, па якіх вуліцах, раёнах, гарадах і вёсках вы сумуеце, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам. Звязацца з рэдакцыяй можна праз чат-бот у тэлеграме @novychas_bot, праз электронную пошту novychas@gmail.com ці прыватным паведамленнем у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках.