Пра гэта паведамляе ў тэлеграме суполка чыгуначнікаў Беларусі.
"На перагонах ў рэлейных шафах СЦБ (СЦБ — прылады сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакаванні) усталёўваюць спецыяльныя прыстасаванні, якія спрацоўваюць па таймеры і цалкам выпальваюць унутранае абсталяванне рэлейнай шафы», — паведамляюць чыгуначнікі.
Пасля нападу Расіі на Украіну беларусы пачалі «рэйкавую вайну». За першы тыдзень вайны Расіі супраць Украіны на беларускай чыгунцы адбылося адразу
некалькі надзвычайных здарэнняў, нагадвае Свабода.
Пачаліся праблемы з праграмным забеспячэннем Беларускай чыгункі. Першай перастала працаваць сістэма куплі квіткоў на пасажырскія цягнікі праз інтэрнэт. Акрамя сэрвісу продажу квіткоў, атакавалі таксама ўнутраныя сістэмы Беларускай чыгункі. У выніку рух цягнікоў быў часткова пераведзены ў ручны рэжым. Акрамя гэтага, «рэйкавыя партызаны» пачалі выводзіць са строю інфраструктуру чыгункі, па якой перавозілі расійскую вайсковую тэхніку — у прыватнасці, знішчаць так званыя шафы СЦБ.
МУС Беларусі затрымала ўжо дзясяткі чалавек, на іх завялі справы паводле ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай).
Пры затрыманнях у Бабруйску і Барысаўскім раёне ў «рэйкавых партызанаў» стралялі на паражэнне і паранілі.