
«Адзначана зняцце з баз захоўвання Рэспублікі Беларусь танкаў і баявых машын пяхоты. Не выключаецца іх далейшая перадача ва Узброеныя Сілы Расійскай Федэрацыі з мэтай папаўнення бягучых страт» — цытуе АФН зводку Генштаба УСУ.
Як паведамлялася, Мінабароны Беларусі заявіла, што ў ходзе чарговага этапу праверкі сіл рэагавання Узброеных Сіл ажыццяўляецца праверка ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, якія знаходзяцца на працяглым захоўванні ў воінскіх частках баявога, тылавога і тэхнічнага забеспячэння.
«Праверка ўключае ў сябе зняццё ўзораў ВВСТ з захоўвання і ажыццяўленне імі кантрольнага прабегу падчас здзяйснення маршаў рознай працягласці. Для выканання гэтых мерапрыемстваў прызыў ваеннаабавязаных не прадугледжваецца», — адзначалася ў паведамленні прэс-службы беларускага ведамства.