«Калі дзяўчына пачала хрыпець, «калегі» душыцеля закрычалі: «Рома, Рома, хопіць! Ты яе зараз заб'еш!»
Гэты тэкст Ганны Матуляк, напісаны са словаў яе мамы, затрыманай 11 кастрычніка ў Мінску, быў заблакаваны ў фэйсбуку — нібыта за распальванне варожасці. Але мы ўпэўнены, што пра гэта важна казаць: і сёння, у Дзень маці, і кожны дзень, пакуль працягваецца гвалт і беззаконне на нашых вуліцах.
"Я буду пра гэта пісаць, таму што пра гэта нельга маўчаць. Таму што гэта павінны ведаць і чуць усе.А асабліва тыя, хто да гэтага часу сядзіць у танку: "Чо ж вы ходзіце? Мы нармальна жывем. Нічога ўсё роўна не зменіцца".
У бусе, у якім трымалі маму, людзей білі. У прыватнасці, дзяўчыну Лену з Магілёва. Яе душылі, станавіліся каленам на горла, білі па твары. Мама сядзела побач і крычала: "Не чапайце яе, вы ж яе задушыце зараз!". У адказ на яе замахваліся дубінкай і адказвалі: "Маўчы, сука, а то і ты атрымаеш зараз!" Але ўскосна мама ўсё роўна "атрымлівала". Размахі і ўдары дзяўчыне прыляталі з такой сілай, што маме таксама "перападала".
Калі дзяўчына пачала хрыпець, "калегі" душыцеля закрычалі: "Рома, Рома, хопіць! Ты яе зараз заб'еш!"
Пасля таго як маму і дзяўчыну перакінулі ў аўтазак у маленькі пакойчык, дзе яны ўдваіх маглі толькі стаяць удваіх, мама спрабавала з ёй пагаварыць. Збітая, са шнарам на твары, дзяўчына Лена нічога не памятала. Гэта псіхічная амнезія. Прыкмета моцнага шоку і траўмы.
У аўтазаку мама губляла зрок і прасіла вады. Ад газу, якім шчодра палівалі ў твар пры затрыманні. Такая вось выбарчая шчодрасць. На ваду яе не хапіла.
У Заводскім РУУС афармлялі дзве дзяўчыны. Ужо прабачце за хвілінку сексізму, але ад дзяўчат інтуітыўна чакаеш большай падтрымкі. Але не ў гэты раз. Дзве сукі, на просьбу мамы: "Дзяўчаты адвядзіце мяне, калі ласка ў туалет", адказвалі хамскім: "Пачакаеш".Што, б...ць???
Пасля таго як мама сказала: "Я зараз сяду і схаджу ў туалет прама тут і мне пляваць што будзе потым!", у прыбіральню яе адвёў нейкі мужык. Гэтыя дзве сукі працягвалі запаўняць паперкі.
Зараз мама ляжыць у таксікалогіі — жудасны кашаль, млоснасць, ваніты, ціск 180, і не зразумела, што са зрокам будзе, таму што цяпер не вельмі.
Расказвае і плача. "Гэта ўсё немагчыма забыць", — кажа.
Ад бяссілля больш за ўсё, вядома: "На тваіх вачах забіваюць, знішчаюць, а ты нічога не можаш зрабіць... Табе крычаць: "Затыкніся, сука!" — і настаўляюць аўтамат... або замахваюцца дубінай..."
Краіна падзялілася на злачынцаў і ахвяр. Злачынцаў апазнаць цяпер дастаткова лёгка — яны носяць пагоны.
Я не магу працаваць.Я не магу жыць.Я не магу дыхаць.
Пры перасадцы з буса ў аўтазак, амапавец скамандаваў пераемнікам: "Гэтую суку ад'ебашыць па поўнай". І пачуў у адказ: "Так-так, вядома, зробім у лепшым выглядзе".
З так званых "сук" там была толькі мама і дзяўчына Лена. Якая ў Заводскім РУУС прасіла супрацоўніка паказаць свой твар. На што ён з раздражненнем зняў маску: "На! Я ўчастковы прозвішча, імя (мама не запомніла) і што ты, сука мне зробіш???"
"Я вас запомню", — адказала Лена.
Пасля зневажальнай працэдуры ператрусу, допыту, фатаграфавання (фас, профіль, анфас) і адкатвання пальцаў, іх усіх павялі ў актавую залу.
Дзяўчына Лена працягвала прад'яўляць да дагляду змесціва свайго заплечніка: фарбы, пэндзлі, палотны, якіясь працы...
Лена мастачка.
Больш мама з ёй не бачылася, таму што маму выпусцілі.
А Лену да гэтага часу шукае яе сяброўка.
Мы праўда зараз будзем абмяркоўваць канстытуцыйную рэформу?
І ад каго і каго абараняюць карнікі?
UPD: Лена знайшлася. Сёння быў суд.
15 сутак