Вялікабрытанія далучыцца да крэдытнай праграмы ЕС для Украіны на 90 мільярдаў еўра
Украіна па-ранейшаму знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. Фінляндыя наракае на залёты ўкраінскіх дронаў у яе паветраную прастору, аднак дапамагае Украіне. Вялікабрытанія ўжо ўкараняе ў сваім войску ўкраінскі досвед і тэхналогіі, і таксама дапамагае саюзніку. Ідуць 1531-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 148 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 3 траўня.
На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 26 штурмаў расіян ў бок Біліцкага, Дарожнага, Радзінскага, Сяргееўкі, Пакроўску, Грышына, Мураўкі, Котліна, Удачнага, Маладзецкага і іншых.
На Канстанцінаўскім і Гуляйпільскім кірунках расіяне здзейсніў па 23 атакі на кожным
На Аляксандраўскім кірунку армія РФ атакавала шэсць разоў, На Ліманскім кірунку — пяць разоў.
* * *
На працягу 3 траўня Расія абстрэльвала Украіну дронамі і ракетамі. Быў нанесены ўдар па жылым квартале Дняпра, у выніку чаго адзін чалавек загінуў, яшчэ 11 пацярпелі. Расійскія войскі атакавалі Дняпро пяццю кіраванымі авіяцыйнымі ракетамі, 4 ракеты абясшкодзіла СПА.
З-за варожага ўдару па Запарожжы ў нядзелю ўдзень паранена 9 чалавек, сярод іх 12-гадовая дзяўчынка і 2-гадовае дзіця.
Уначы 4 траўня беспілотнік патрапіў у будынак на вуліцы Масфільмаўскай у Маскве — за шэсць кіламетраў ад Крамля. Мэр горада Сяргей Сабянін пацвердзіў атаку — пацярпелых няма. Адначасова дроны фіксавалі над Самарай, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на OSINT-каналы і паведамленне мэра сталіцы Расіі.
* * *
* * *
Прэм’ер-міністр Фінляндыі Петэры Орпа падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім падкрэсліў недапушчальнасць парушэння дронамі фінскай паветранай прасторы, піша Yle.
Раніцай у нядзелю, 3 траўня, два дроны, як падазраецца, парушылі паветраную прастору Фінляндыі. Орпа абмеркаваў гэтае пытанне падчас двухбаковай сустрэчы з Зяленскім.
«Я падкрэсліў, што Фінляндыя падтрымлівае Украіну і разумее яе неабходнасць абараняцца. Аднак недапушчальна, каб фінская паветраная прастора парушалася і каб дроны заляталі ў нашу паветраную прастору», — адзначыў ён.
Ён падкрэсліў, што Фінляндыя добра падрыхтавана да маніторынгу і абароны сваёй паветранай прасторы ад атак дронаў.
Пры гэтым Фінляндыя выдаткуе 300 млн долараў на СПА для Украіны.
* * *
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў перамовы з прэм’ерам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам. Асаблівая ўвага надавалася абароннай падтрымцы Украіны, унёскам у праграму PURL, супрацьдзеянню расійскаму ценеваму флоту.
«Мы ва Украіне цэнім усе крокі Вялікабрытаніі для падтрымкі нашага народа і паслаблення агрэсара», — адзначыў Зяленскі.
Вялікабрытанія афіцыйна пачынае перамовы аб далучэнні да крэдытнай праграмы ЕС для Украіны на суму 90 мільярдаў еўра. Пра гэта прэм’ер-міністр краіны Кір Стармер заявіць 4 красавіка падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці (ЕПС) у Арменіі, піша Financial Times.
Праграма крэдытавання разлічана на наступныя два гады. Дзве траціны пойдуць на ўзмацненне абаронных патрэб і закупку ўзбраення, адна траціна — на агульную фінансавую падтрымку і стабілізацыю эканомікі.
* * *
Брытанскія абаронныя кампаніі за чатыры месяцы з дапамогай Украіны распрацавалі рой з васьмі аўтаномных дронаў на штучным інтэлекце, здольных самастойна знаходзіць і знішчаць мэты. Выпрабаванні прайшлі ў Уэльсе — тэхналогія рыхтуецца да прыняцця на ўзбраенне брытанскай арміі, піша The Telegraph.
Восем квадракоптараў з «калектыўным розумам» на базе ШІ ўзляцелі самастойна. Два разведвальныя дроны наперадзе сканавалі мясцовасць, астатнія — адсочвалі мэты, што імітавалі калону бранятэхнікі. Знайшоўшы мэты, рой атрымаў дазвол на атаку ад чалавека-аператара і правёў імітаваны бомбавы ўдар.
Нягледзячы на аўтаномнасць сістэмы, рашэнне аб прымяненні сілы застаецца за чалавекам. Распрацоўшчыкі настойваюць: ШІ вызначае і адсочвае цэль, але «націснуць кнопку» можа толькі аператар.
Ва Украіне дроны ўжо адказваюць за больш чым 90% баявых страт на полі бою. «Зона знішчэння» глыбінёй больш за 19 кіламетраў пастаянна патрулюецца беспілотнікамі — ад разведвальных да камікадзэ. Расія, у сваю чаргу, распрацоўвае ўласныя роі дронаў.
Брытанскія распрацоўшчыкі атрымалі дапамогу ад Украіны як прызнанага сусветнага лідара ў беспілотнай вайне. Паводле слоў кіраўніка праекта, тэмп змен «жахлівы» — і адставаць нельга.
* * *
Швецыя зноў затрымала судна, падазраванае ў датычнасці да «ценевага флоту» РФ, паведаміў міністр грамадзянскай абароны Карл-Оскар Болін.
Судна падазраюць у выкарыстанні падробнага сцяга. У прыватнасці, пры затрыманні ў Балтыйскім моры на судне быў сцяг Сірыі. Таксама ў берагавой аховы ўзніклі пытанні адносна неналежнага стану Jin Hui і адсутнасці страхоўкі.
Па даных праекта War Sanctions, Jin Hui перавозіў расійскую нафту і нафтапрадукты, у тым ліку ў Індыю, Алжыр, Егіпет і Турцыю. Яго пабудавалі ў 2009 годзе. Судна ходзіць пад сцягамі Панамы, Сінгапура, Маршалавых астравоў і Ліберыі.
Jin Hui знаходзіцца пад санкцыямі Украіны, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і ЕС з 2025 года.