КДБ пагражае журналісту
Гродзенскі журналіст Іван Роман атрымаў папярэджанне ад Камітэту дзяржбяспекі аб недапушчальнасці парушэння арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі – «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь». У дакуменце гаворыцца, што, калі парушэнні будуць працягвацца, супраць журналіста можа быць распачатая крымінальная справа.
Гродзенскі журналіст Іван Роман атрымаў папярэджанне ад Камітэту дзяржбяспекі аб недапушчальнасці парушэння арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі –
«Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь». У дакуменце гаворыцца, што, калі парушэнні будуць працягвацца, супраць журналіста можа быць распачатая крымінальная справа.
Падставай для папярэджання стаў шэраг матэрыялаў журналіста Івана Романа ў часопісе «Magazyn Polski na uchodzstwie» і на «Радыё Рацыя», якія, на думку КДБ,
дыскрэдытуюць уладу. Як паведаміў журналіст прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў, матэрыялы тычыліся эканамічнай сітуацыі на прадпрыемствах рэгіёна.
Старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў Жанна Літвіна адзначае, што падобнымі папярэджаннямі ўлада накладвае абмежаванні на прафесію журналіста.
“На маю думку, мы маем справу з чарговым прэцэдэнтам, калі
журналісту за крытычныя матэрыялы пагражаюць завядзеннем крымінальнай справы. Пры тым, што ў прафесійныя абавязкі журналіста акурат-такі ўваходзіць збор інфармацыі і падрыхтоўка матэрыялаў,
– гаворыць спадарыня Літвіна. – Я б хацела яшчэ звярнуцца да асобы Івана Романа: у сакавіку яму як журналісту “Радыё Рацыі у акрэдытацыі адмовіла Міністэрства
замежных спраў. З аднаго боку – забарона на акрэдытацыю, фактычна на прафесійную дзейнасць. Другі крок пераследу – пагроза завесці крымінальную справу за яго прафесійную
дзейнасць.
Паводле старшыні БАЖу, грамадзянская супольнасць павінна настойваць на адмене пяці “палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку і артыкула 369-1. “Пакуль
існуюць гэтыя артыкулы, і мы сутыкаемся з практыкай іх прымянення гаварыць пра лібералізацыю, пашырэнне публічнасці пад страхам пераследу не выпадае, – падкрэслівае кіраўніца журналісцкага
саюзу. – Яшчэ напрыканцы мінулага года ў мяне было столькі спадзяванняў і надзеяў, што нешта ў краіне зменіцца. Але цяпер з кожным днём я ўпэўніваюся, што разлічваць на перамены, якія
звязаныя з распаўсюдам інфармацыі, кантролем грамадскай думкі, свядомасці, не прыходзіцца. Як можна забяспечыць сваю стабільнасць уладзе? Гэта кантроль за грамадскай думкай. Відаць, у гэтым прычыны
таго, што не там, дык тут нашы журналісты сутыкаюцца з абмежаваннямі. І мы ўвесь час вымушаныя адстойваць права на прафесію.