Літоўскія памежнікі не пусцілі ў Беларусь вайсковыя вагоны, якія везлі з Калініградскай вобласці
Літоўскія памежнікі не прапусцілі пяць парожніх вагонаў з сімволікай паветрана-дэсантных войскаў РФ. Як адзначае Памежная служба Літвы , у чацвер і пятніцу вагоны рухаліся транзітам у Беларусь у складзе грузавых цягнікоў.
Цягнікі ехалі з Калінінградскай вобласці ў Беларусь праз памежны пераход «Кібартай». У адным з іх было тры, а ў іншым — два вагоны з сімволікай расійскіх ПДВ і надпісам «Ніхто акрамя нас».
У выніку вагоны павінны адчапіць і вярнуць у Калінінградскую вобласць, толькі пасля гэтага саставы змогуць прайсці па тэрыторыі Літвы ў Беларусь.
Мяркуецца, што парожнія вагоны спрабавалі даставіць у Беларусь, каб потым з іх дапамогай вывезці ў Расію чарговую партыю беларускіх узбраенняў на патрэбу арміі РФ у вайне з Украінай.