Міжнародная канферэнцыя патрабуе не будаваць новых АЭС
Удзельнікі міжнароднай канферэнцыі ў Вільнюсе патрабавалі ўвесці мараторый на будаўніцтва АЭС.
Удзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі "Атамная энергетыка выклік навакольнаму асяроддзю, здароўю чалавека, эканоміцы і праву", якая прайшла ў Вільнюсе з 6 па 8 снежня, звярнуліся
да ўрадаў еўрапейскіх краін, Еўрапарламента, Еўракамісіі і Савета міністраў АБСЕ і Камітэт Еўраатама з патрабаваннем увесці мараторый (адтэрміноўку) на будаўніцтва новых і вывесці з эксплуатацыі ўжо
дзейныя АЭС у Балтыйскім рэгіёне.
Удзельнікі міжнароднай канферэнцыі ў Вільнюсе патрабавалі ўвесці мараторый на будаўніцтва АЭС.
Удзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі "Атамная энергетыка выклік навакольнаму асяроддзю, здароўю чалавека, эканоміцы і праву", якая прайшла ў Вільнюсе з 6 па 8 снежня, звярнуліся
да ўрадаў еўрапейскіх краін, Еўрапарламента, Еўракамісіі і Савета міністраў АБСЕ і Камітэт Еўраатама з патрабаваннем увесці мараторый (адтэрміноўку) на будаўніцтва новых і вывесці з эксплуатацыі ўжо
дзейныя АЭС у Балтыйскім рэгіёне.
Падчас гэтай канферэнцыі вучоныя і эксперты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, рухаў, палітычных партый, а таксама грамадскія дзеячы з Вялікабрытаніі, Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі, Германіі, Літвы,
Латвіі, Чэхіі, Беларусі і Расіі абмеркавалі актуальныя праблемы атамнай энергетыкі, уключаючы эканамічныя, экалагічныя і звязаныя з міжнародным правам.
Як паведамляецца ў прэс-рэлізе грамадскага аб'яднання "Экадом", удзельнікі канферэнцыі заявілі таксама пра неабходнасць адкрытага для кантролю грамадскасці, адказнага і прафесійнага
падыходу да абыходжання з ядзернымі адыходамі і вываду з эксплуатацыі дзейных АЭС, спынення афіцыйнага выкарыстання састарэлай мадэлі ацэнкі радыяцыйных рызыкаў для здароўя людзей.
Вучоныя і эксперты раскрытыкавалі сітуацыю ў галіне атамнай энергетыкі ў Балтыйскім рэгіёне і прывялі шэраг фактаў, якія выклікаюць іх асаблівую трывогу. Паводле іх меркавання, распрацоўшчыкі і
аўтары запланаваных цяпер праектаў не даюць доказаў эканамічнай мэтазгоднасці атамных электрастанцый. Радыяцыйныя рызыкі, звязаныя эксплуатацыяй аб'ектаў ядзернай індустрыі, недаацэньваюцца з-за
выкарыстання састарэлай мадэлі, распрацаванай у 50-я гады мінулага стагоддзя, да адкрыцця ДНК.
Пры размяшчэнні аб'ектаў атамнай энергетыкі не ўлічаныя апошнія палеагеалагічныя даследаванні, што стварае дадатковыя высокія рызыкі радыяцыйных аварый. Абыходжанне з адпрацаваным ядзерным палівам
атамных электрастанцый у краінах Балтыйскага рэгіёну не адказвае патрабаванням бяспекі і спалучана з рызыкай забруджвання тэрыторый рэгіёну. Тыя нешматлікія выпадкі будаўніцтва АЭС, якія маюць месца
ў Балтыйскім рэгіёне, не адпавядаюць заяўленым тэрмінам і кошту (Алкілуёта, Фінляндыя), адбываюцца з парушэннямі і нават сур'ёзнымі аварыямі (ЛАЭС-2, Расія).
Краіны, якія прасоўваюць свае ядзерныя энергетычныя праграмы, пазбаўляюць сябе магчымасці развіцця ўзнаўляльнай устойлівай энергетыкі, бо на рэалізацыю праектаў новых АЭС плануецца патраціць
каласальныя сродкі падаткаплацельшчыкаў у цяжкія для нацыянальных эканомік часы.
Грамадскія дзеячы і прадстаўнікі арганізацый, якія выступілі на канферэнцыі, паведамілі, што новыя АЭС, у прыватнасці, Астравецкая, Вісагінская і Балтыйская, навязваюцца жыхарам Балтыйскага рэгіёну
шляхам прыняцця палітычных рашэнняў, з парушэннем міжнародных экалагічных канвенцый, без уліку меркавання грамадскасці, якое сёння склалася далёка не на карысць атамнай энергетыкі. Яны са шкадаваннем
адзначылі той факт, што сучаснае грамадства недаацэньвае так званы чалавечы фактар у ядзернай індустрыі, які іграе вырашальную ролю пры радыяцыйных аварыях, і, у адрозненне ад іншых галін чалавечай
дзейнасці, можа мець пагібельныя наступствы на працягу мільёна гадоў.
Паводле БелаПАН