Маленькая Манюня шукае дом
Манюня — сястра Нафані, пра якого мы ўжо пісалі. Іх маці загінула пад коламі легкавіка ў Мінску, а кацяняты засталіся сіротамі.
Манюня падобная на маленькага медзведзяня з-за сваёй шубкі. Котка любіць паскакаць, пабегаць, пагарэзіць. Але калі ўзяць на рукі — будзе сядзець спакойна і ўтульна мурлыкаць.
Здаровая, апрацаваная ад паразітаў. У латок ходзіць без промахаў.
26 кастрычніка ёй споўнілася тры месяцы. Манюня вельмі хоча хутчэй апынуцца ў сваім доме. Тэлефануйце: +375297616144, +375296025053 Анжэліка.