
Глеб Лабадзенка

Ігар Засімовіч і Валянціна Барадуліна
Аўтарам мемарыяльнай дошкі з’яўляецца скульптар Ігар Засімовіч, які стварыў і надмагільны помнік народнага паэта ў Вушачах. Дарэчы, помнік на магіле дзядзькі Рыгора быў адкрыты роўна два гады таму, 24 снежня 2015 года. Прысутныя віталі дошку воплескамі, а ў гэты час з магнітафона гучала песня ў выкананні самога Рыгора Іванавіча Барадуліна, што рабіла мерапрыемства яшчэ больш шчымлівы
Глеб Лабадзенка пасля адзначыў, што гэта не проста мемарыяльная дошка, але сапраўдны помнік вялікаму паэту сучаснае Беларусі. “І гэта помнік не толькі Рыгору Барадуліну, гэта помнік нашай годнасці, таму што вялікая тая нацыя, якая шануе сваіх герояў, і вялікая тая нацыя, якая адззячвае сваім героям пасля іх смерці”, — падкрэсліў выступоўца.
Жонка Рыгора Іванавіча
Валянціна Міхайлаўна шчыра падзякавала ўсім тым, хто прыйшоў на адкрыццё
мемарыяльнай дошкі, тым, хто рупіўся пра рэалізацыю праекта, тым, хто ахвяраваў
грошы. Дарэчы, некаторыя жыхары дома былі вельмі здзіўленыя, што былі суседзямі
вялікага беларускага паэта і нават не ведалі пра гэтае суседства. Адна жанчына
больш сталага веку, угледзеўшыся ў дошку, згадала, што шмат разоў бачыла гэтага
сціплага чалавека, які ці то хадзіў у краму, ці то проста прагульваўся, але
нават не падазравала, што гэта сам Барадулін, імя якога ей было вельмі добра
вядома.

Рыгор Сітніца, Уладзімір Някляеў, Вячка Скобла, Аляксей Марачкін
Добрымі словамі народнага паэта ўзгадвалі Уладзімір Няклаеў і Рыгор Сітніца, Міхась Скобла і Аляксей Марачкін, Ігар Засімовіч. А сын Міхася Скоблы Вячка прачытаў верш Рыгора Барадуліна, прысвечаны ягонаму лепшаму сябру Васілю Быкаву.
Да слова, Глеб Лабадзенка
паведаміў, што менавіта 24 снежня пачынаецца збор сродкаў на мемарыяльную дошку
ў гонар Быкава. Ініцыятары чарговага праекта спадзяюцца, што і гэтым разам
атрымаецца ажыццявіць задуманае, цяпер ужо ў дачыненні да народнага пісьменніка
Беларусі.
А тым часам да мемарыяльнай дошкі Рыгора Барадуліна леглі першыя жывыя кветкі як сімвал таго, што памяць пра выбітнага беларуса жывая і будзе жыць доўга.