«На спіне малявалі крыж з надмагіллем». Гісторыя затрыманага фельчара
Даніілу 22 гады, ён фельчар хуткай. Увечары 10 жніўня хлопец разам з
калегамі выехаў на «Пушкінскую» і «Спартыўную»: аскепкавыя раненні,
чэрапна-мазгавыя траўмы, апёкі. На наступны дзень у Данііла быў выходны,
але пасля ўбачанага ён вырашыў, што не можа сядзець дома. Сабраў
аптэчку і пайшоў на вуліцу.