
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны заявіў, што Расія наўмысна вядзе абстрэлы па ўласных гарадах па некалькіх прычынах. Адна з іх, нібыта, — падтрыманне градусу нянавісці да украінскага народу.
Міхаіл Падаляк выказаўся ў сваім Twitter-акаўнце.
З якой мэтай Расія абстрэльвае ўласныя гарады:
- з мэтай адцягнення расіян ад праблем у іх краіне;
- для падтрымання градуса антыўкраінскай істэрыі сярод расіян;
- гэта — спроба сарваць пастаўкі ўзбраення ва Украіну ад яе краін-хаўруснікаў.
"Але ўсё фіксуецца. Крэмль чакае трыбунал за злачынствы не толькі перад украінскім народам, але і перад уласным", — піша Падаляк.