Навіны дня. Вялікдзень і блакаванне мультфільмаў

У гэтую нядзелю каталікі адзначылі Вялікдзень. У праваслаўных — Вербная нядзеля. Але, нягледзячы на святы, падзеі працягваюць імчаць. Што здарылася ў Беларусі і свеце 17 красавіка — у нашым традыцыйным аглядзе.

_vjalikdzen_2022_minsk_czyrvony_kascjol_belarus_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___2__logo_1.jpg


Пра тое, як святкаваць дзень Уваскрашэння Хрыста падчас гістарычных падзеяў, што нясуць за сабой шмат гора і пакутаў, мы паразмаўлялі з ксяндзом Вячаславам Барком, які ў мінулым годзе быў вымушаны пакінуць Беларусь з мэтаў бяспекі і зараз служыць у Варшаўскім касцёле Святога Аляксандра.

А таксама прапануем фотарэпартаж з Чырвонага касцёла ў Мінску.

Сёння свята не толькі ў некаторых хрысціян. Гродзенская этнакрама «Цудоўня» адзначыла 7-годдзе. Расповед пра яе — у матэрыяле Кацярыны Шуст.

Лідарка непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Анжэліка Борыс апублікавала першы допіс пасля пераводу пад хатні арышт. Канешне ж, яна павіншавала ўсіх вернікаў з Вялікаднем.

Не спыняецца, канечне, вайна ва Украіне, але і там ёсць пазітыўныя змены ў цывільным жыцці. Па-першае, жыхары Украіны паступова пачынаюць вяртацца ў сваю краіну. Пазаўчора і ўчора, 15 і 16 красавіка, у краіну ўпершыню з пачатку вайны заехала больш людзей, чым выехала. А па-другое, Мінюст Украіны дазволіў браць шлюб праз Zoom.

І на нашых старонках не спыняецца дыскусія па адвечных пытаннях рускай інтэлігенцыі «хто вінаваты» і «што рабіць» — з нагоды вайны ва Украіне. За Крысцінай Бандурынай і Марыяй Касцюковічвыказваецца Вольф Рубінчык.

А тым часам у Расіі некаторыя рэсурсы абмежавалі доступ да мультфільму 1973 года, у якім знайшліся алюзіі на тэмы затанулага крэйсеру «Масква». «Саюзмультфільм» адпрэчвае сваю датычнасць да гэтай цэнзуры.

У Пакістане ўзнік і імкліва развіваецца палітычны крызіс, які можа мець глабальныя наступствы. Алег Новікаў разбіраецца ў ім праз пасярэдніцтва тамтэйшых карыкатурыстаў.