Упершыню з пачатку вайны ва Украіну заехала больш людзей, чым выехала

Размова ідзе аб мяжы з Польшчай. Пра гэта польскія памежнікі паведамілі ў сваім твітары.

granitsa_1.webp

Жыхары Украіны паступова пачынаюць вяртацца ў сваю краіну. Пазаўчора і ўчора, 15 і 16 красавіка, у краіну ўпершыню з пачатку вайны заехала больш людзей, чым выехала. Размова ідзе аб мяжы з Польшчай. Пра гэта польскія памежнікі паведамілі ў сваім твітары.
15 красавіка з Польшчы ва Украіну заехала 25,1 тысяч чалавек. У зваротным напрамку прайшлі 24,4 тысяч.
16 красавіка ва Украіну заехалі 22 тысячы, з краіны з'ехалі 19,2 тысячы.
Разам з тым усяго з пачатку вайны з Украіны ў Польшчу перабралася 2,8 млн чалавек.