Прэм'ер Брытаніі паабяцаў прэзідэнту Украіны паставіць бранятэхніку «ў найбліжэйшыя дні»

У тэлефоннай размове Джонсан запэўніў Зяленскага, што Вялікабрытанія «працягне прадастаўляць Украіне сродкі для самаабароны», паведамляе «Свабода».

dzonsan_zjalenski.jpg

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан паабяцаў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму паставіць бранятэхніку «ў найбліжэйшыя дні», паведамляе прэс-служба брытанскага ўрада.
Брытанскі прэмʼер-міністар таксама запэўніў прэзідэнта Украіны, што працягне супрацоўніцтва з партнёрамі і саюзнікамі, каб «забяспечыць здольнасць Украіны абараніць свой суверэнітэт у найбліжэйшыя тыдні і месяцы».
Вялікабрытанія з'яўляецца адной з самых актыўных заходніх краінаў у падтрымцы Украіны перад расійскай агрэсіяй. На мінулым тыдні, пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, офіс прэмʼер-міністра Борыса Джонсана абвясціў, што Вялікабрытанія паставіць Украіне 120 браніраваных машын і новыя супрацькарабельныя ракетныя комплексы.
9 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў перамовы з прэмʼер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам, які прыбыў у Кіеў без папярэдняга паведамлення.
Паводле вынікаў перамоваў з Джонсанам, Зяленскі заклікаў да «яшчэ большага ціску» на Расію з мэтай аказання ўкраінцам дапамогі ў «абароне і санкцыях». Іншыя краіны павінны браць прыклад з Вялікабрытаніі, сказаў Зяленскі, дадаўшы, што настаў час «увесці поўнае эмбарга на энергетычны сектар Расіі, павялічыць пастаўкі зброі ва Украіну».