Мінюст Украіны дазволіў браць шлюб праз Zoom

З пачатку вайны ажаніліся амаль 22 000 украінскіх пар, гэта больш, чым звычайна.

042850b8237bbc85e3b6c380d4f4d49a.jpeg

Мінюст Украіны дазволіў браць шлюб праз Zoom.
Спрашчэнне працэдуры тычыцца перыяду ваеннага становішча ў краіне. Зараз аформіць адносіны можна на працягу аднаго дня пасля падачы заявы. Для вайскоўцаў прадугледзелі дыстанцыйны шлюб.
Яны могуць звярнуцца да свайго камандзіра і падаць заяву, што хочуць ажаніцца дыстанцыйна. Чалавек, які не знаходзіцца ў вайсковай частцы, можа быць падлучаны анлайн. І нават абодва з пары могуць быць падлучаныя дыстанцыйна, проста праз Zoom.
З пачатку вайны ажаніліся амаль 22 000 украінскіх пар, гэта больш, чым звычайна.