Мігранты ўсё яшчэ штурмуюць беларуска-польскую мяжу

Пра гэта ў сваім твітары паведамілі польскія памежнікі.

mihranty_4.jpg

Мігранцкі крызіс даўно завяршыўся, але мігранты не пакідаюць спробы патрапіць у Еўрапейскі Саюз. Учора, 16 красавіка, польскую мяжу спрабавалі нелегальна перасячы 42 чалавекі. Пра гэта ў сваім твітары паведамілі польскія памежнікі.
Размова ішла аб грамадзянах Нігерыі, Самалі і Турцыі.
Самая вялікая група (14 чалавек) спрабавалі прарвацца на ўчастку ў Белавежскай пушчы. Астатнія — на ўчастках Шудзялава і Чарамха.
Пазаўчора, 15 красавіка, памежнікі налічылі 59 чалавек — з Кубы, Судана і Емена. Таксама былі затрыманыя два ўкраінцы і адзін грамадзянін Афганістана, якіх абвінавацілі ў арганізацыі незаконнага пераходу мяжы.
Усяго за красавік мігранты распачалі 582 спробы.
Нагадаем, 22 сакавіка Дзяржпагранкамітэт Беларусі аб'явіў, што апошнія мігранты пакінулі лагістычны цэнтр у Брузгах, які быў аддадзены пад іх размяшчэнне ў кастрычніку. Каля сотні людзей вылецела эвакуацыйным рэйсам у ірацкі Эрбіль, а астатніх рассялілі па санаторыях і гасцініцах да наступных рэйсаў.