Імпічмент у Пакістане. Дасье ў карыкатурах

У Пакістане ўзнік і імкліва развіваецца палітычны крызіс, які можа мець глабальныя наступствы.

1_552.jpg


11 красавіка Нацыянальны сход Пакістана (ніжняя палата парламента) зацвердзіў прэм'ер-міністрам 70-гадовага лідара партыі «Пакістанская мусульманская ліга» Шахбаза Шарыфа. На гэтай пасадзе ён змяніў адхіленага напярэдадні Імрана Хана, у падтрымку якога на вуліцах праходзяць шматтысячныя мітынгі. Зверху — так выявіў адзін з мясцовых мастакоў адстаўку Імран Хана.

Чаму такія жарсці? Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба ўзгадаць, хто такі Імран Хан. Ён вялікі арыгінал: у тым ліку таму, што ў палітыку ён прыйшоў са спорту. У 1982 годзе Імран Хан стаў капітанам зборнай каманды Пакістана па крыкеце і заставаўся ім па 1992 год. Пасля таго — заснаваў партыю «Рух за справядлівасць», стаў адным з самых папулярных палітыкаў Пакістана. І, нарэшце, у 2018 атрымаў пасаду прэм'ера, што не падабалася старой эліце. Зрэшты, усё, што б не рабіў Імран Хан, карыкатурысты экстрапалявалі на гульню ў крыкет. Напрыклад, адна з карыкатур наступным чынам высмейвала залежнасць прэм'ера ад войска.

2_514.jpg


Цяпер аб геапалітычным падтэксце падзей у далёкім Пакістане. Справа ў тым, што галоўным партнёрам Пакістана даўно стаў Кітай — найбуйнейшы гандлёвы партнёр, найбуйнейшая крыніца замежных інвестыцый для краіны, найбуйнейшы ваенны саюзнік. Некаторым пакістанцам такі кітайскі азімут не падабаўся. Апаненты Імрана Хана актыўна ўздымалі тэму, што Пекін пераследуе мусульман-уйгураў. У тым ліку з дапамогай карыкатур.

3_456.jpg

Новая пакістанская адміністрацыя Шахбаза Шарыфа не хавае арыентацыі на Захад, што можа пагоршыць адносіны Пакістана з Кітаем. У тым ліку Штаты хочуць пазбавіць Пекін важнай часткі кітайскай ваеннай стратэгіі — ваенна-марской базы на ўзбярэжжы Пакістана. У святле магчымай ваеннай аперацыі КНР па далучэнні Тайваня гэта можа мець вялікае значэнне. Дарэчы, напруга вакол Тайваня нарастае з кожным днём, што таксама знаходзіць адлюстраванне ў графіцы.

4_425.jpg

Новая ўлада Пакістана, магчыма, таксама паспрабуе расхістаць сітуацыю і ў Афганістане. Імрану Хану ўдалося дамагчыся партнёрства з пуштунамі, якія складаюць касцяк руху Талібан. ЗША нават абвінавацілі ўрад Імрана Хана ў дапамозе талібам, што знайшло адлюстраванне ў карыкатурах. Менавіта неўзабаве за гэтым адбылося падзенне Кабула і сыход амерыканцаў з Афганістана, які ў сваю чаргу пераарыентаваўся на пошук кампрамісу з Масквой і Пекінам. Цяпер ЗША могуць вярнуцца ў рэгіён і адкрыць новы антырасійскі фронт.

5_392.jpg

У любым выпадку, сітуацыя неадназначная. У Пакістане працягваюцца масавыя мітынгі ў падтрымку ранейшага кіраўніка ўрада. Яго таксама падтрымліваюць шэраг рэгіёнаў і некаторыя спецслужбы. Сам Імран Хан паабяцаў, што не дапусціць, каб краінай кіраваў навязаны з-за мяжы ўрад. З іншага боку, лагер супернікаў экс-прэм'ера таксама кансалідуецца. Да яго, гледзячы па ўсім, далучыўся генералітэт. У краіне назіраецца палітычны хаос, сутнасць якога арыгінальна выявіў адзін з мясцовых мастакоў.

6_278.png